Шчучыншчына

Шчучыншчына


  • Маршрут: Мураванка - Жалудок - Ражанка - Шчучын - Старыя Васілішкі (з абедам)
  • Продолжительность тура: 1 день
  • Тип тура: Автобусные туры, Экскурсии по Беларуси, Туры выходного дня, Экскурсионные туры
  • Вид тура: Автобус

Цены и бронирование
{{offer.DATE_FROM_DAY}}
{{offer.DATE_FROM}}
{{offer.DURATION}} {{durationMessage(offer.DURATION)}}
{{offer.DATE_TO_DAY}}
{{offer.DATE_TO}}
+ {{offer.FORMATTED_TOURPRODUCT_PRICE}} {{offer.FORMATTED_TOURSERVICE_PRICE}}
Для выбора мест нажмите на свободные кресла зеленого цвета, для бронирования на кнопку "Бронировать"

Программа тура

День 1

Выезд из Минска на автобусе.

Царква ў МУРАВАНЦЫ (1516 г.), амаль квадратная ў пла­не, пакрытая высокім чарапічным дахам, завершана паўкруглым алтаром. Па кутах яе падымаюцца чатыры цыліндрычныя абарончыя вежы, усярэдзіне якіх перш размяшчаліся вітыя лесвіцы. Яны выводзілі да памяшкання пад дахам, дзе знаходзілася баявая галерэя. Па ўсім перыметры хра­ма і ў вежах былі ўладкованыя байніцы, а ў падзямеллі царквы — склад для зброі, боепрыпасаў і культавых каштоўнасцяў. Вытанчанае, рытмічна выверанае пластычнае рашэнне фа­са­даў гэтага хра­ма нясе на сабе адбітак ярка выяўленага рэнесанснага ўплыву. Інтэр'ер зачароўвае вытанчанай прыгажосцю сваіх скляпенняў. Знарочыста-нервовы малюнак рэбраў-нервюр, якія па волі дойліда то ператвараюцца ў вельмі складаныя прасторавыя фігуры, то збіраюцца ў пучкі да чатырох унутраным слупоў — лепшы доказ вольнага валодання мясцовымі майстрамі будаўнічымі прыёмамі з арсенала гатычнага мастацтва. Гэтым каменным сценам зусім хутка споўніцца паўтысячагоддзя, а яны і сёння здаюцца нязломнымі...

Гарадскі пасёлак ЖАЛУДОК — радзіма Валерыя Ан­тонія Урублеўскага, віднага рэвалюцыйнага дзеяча, паплечніка Кастуся Каліноўскага. У 2011 годзе, да 175-годдзя з дня нараджэння В. Урублеўскага, у Жалудку ўсталяваны памятны знак у скве­ры на вуліцы, якая носіць яго імя. Доўгі час Жалудок належаў графам Тызенгаўзам. У падзямеллі тутэйшага касцёла, папярэдніка цяперашняй каталіцкай святыні, быў пахаваны самы вядомы прадстаўнік гэтай фаміліі — рэфарматар Рэчы Паспалітай Ан­тоні Тызенгаўз. КАСЦЁЛ Ушэсця Дзевы Марыі (1854) у Жалудку створаны Каралем Падчашынскім, знакамітым віленскім архітэктарам і тэарэтыкам позняга класіцызму. Кантраст паміж бутавым мурам сцен, з аднаго боку, і пабеленымі франтонамі, калонамі, архітэктурным дэкорам — з другога, строга ўраўнаважанае кампазіцыйнае рашэнне, удала расстаўленыя скульптурныя акцэнты прыдаюць храму — пры яго невялікіх памерах — манументальную веліч. У пачатку ХХ стагоддзя на ўскраіне Жалудка малады князь Людвік Святаполк-Чацвярцінскі заклаў СЯДЗІБУ. Над яе праектам працаваў бліскучы варшаўскі архітэктар Уладзіслаў Марконі, які надаў сядзібнаму дому выгляд элегантнага палаца, у якім зліліся разам водгукі французскага класіцызму і эмацыйныя мелодыі барока дру­гой паловы ХVIII стагоддзя. Цяпер пустуючая сядзіба знаходзіцца ў асяроддзі магутных дрэў старажытнага пар­ку... Наведаем яе!

РАЖАНКА сустракае нас касцёлам Св. Пятра і Паўла (1827 г.). Храм пабудавалі на сродкі сенатара Валадарства (Каралеўства) Польскага Людвіка Міхала Паца, а праз стагоддзе — перарабілі. Святыня ўзведзена з цэглы і бутавага каменя. У ім лёгка адрозныя праявы неагатычнага стылю. Асабліва ярка, з вядомай доляй шыку, дэманструе сябе фасадная сцяна, дзе на камень нанесеныя ляпны герб, шырокі арнаментальны по­яс і вытанчаны малюнак з вертыкальна-гарызантальных бе­лых ліній.

ШЧУЧЫН вядомы з 1537 го­да як прыватнаўласніцкае мястэчка. У 1718 годзе тут быў заснаваны манастыр піяраў, пры якім праз восем гадоў адкрылі шко­лу, або калегію. З часам яна, нібы "по щучьему веленью", ста­ла адной з найбуйнейшых сярод ёй падобных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе! Піяры (не блытаць з сённяшнімі PR-спецыялістамі!) з ХVI стагоддзя сталі рэфарматарамі сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. З тутэйшай калегіяй піяраў звязаная педагагічная і навуковая дзейнасць буйных навукоўцаў ХVІІІ — першай паловы ХІХ стагоддзя. Сёння аб знаходжанні піяраў у Шчучыне нагадвае пабудаваны ў стылі класіцызму касцёл Св. Тэрэзы. Разам з праваслаўнай царквой Св. Міхаіла касцёл утварае выразную сілуэтную групу гістарычнага цэнтра горада. У апошні час у Шчучыне, зноў-такі нібы "по щучьему веленью", цудоўным чынам змяніўся былы Дом афіцэраў, якому вярнулі яго ранейшае элегантнае аблічча ПАЛАЦА князёў Друцкіх-Любецкіх. Будынак у стылі неакласіцызму ўзвёў віленскі архітэктар Тадэвуш Раствароўскі, які прадставіў у сваім выкананні своеасаблівую рэмінісцэнцыю палаца Малы Трыанон, створанага ў 1768 годзе архітэктарам Анж-Жакам Габрыэлем у Версалі — рэзідэнцыі французскіх каралёў. Такая знарочыстая аналогія бы­ла зусім не выпадковая: заказчык палаца князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі быў унукам Францішака Друцкага-Любецкага, уплывовага міністра фінансаў Царства Польскага. Апошні, жывучы ў Парыжы ў 1830-х гадах, быў натхнёны Вер­са­лем. Мабыць, гэты запал перадаўся і ўнуку, які дазволіў сабе гэтую экстравагантнасць — зрабіў "маленькі Вер­саль" прама ў Шчучыне! Цяпер палац, вядома ж "по щучьему веленью", стаў Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.

Завяршаюць маршрут СТАРЫЯ ВАСІЛІШКІ, і, патрапіўшы сюды, з вялізным здзіўленнем адкрываеш для сябе тутэйшую свя­ты­ню, яе гонар — КАСЦЁЛ Св. Пятра і Паўла. Гэты цудоўны архітэктурны манумент — сапраўды гатычная скульп­ту­ра! Збудаваў яе ў 1903 годзе вядомы польскі архітэктар Канстанцін Вайцяхоўскі. Храм-карабель ганарліва ідзе пад распушчанымі ветразямі дзвюх трох'ярусных вежаў. Гэтая гульня ліній, гэтае трапятанне камення пераходзяць на бакавыя фасады — і захопліваюць гледача сваёй брутальнай дынамікай. Палымяная чырвоная цэгла змяняецца ў інтэр'еры светлай тынкоўкай, пакрытай арнаментальнымі роспісамі. Унутраная прастора хра­ма — адзіны цэласны ан­самбль: архітэктура, скульп­ту­ра, жывапіс, разьба па дрэве, чаканка, вітраж сышліся тут у сваім старанні матэрыялізаваць хрысціянскую ідэю сродкамі гатычнай эстэтыкі...
Пры ўваходзе ў касцёл ўстаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам: "Чэслаў Немэн (Выджыцкі). Рад. 16.02.1939 г. у Ст. Васілішках, памёр 17.01.2004 г. у Вар­ша­ве. Вялікі артыст, знакаміты спявак, вакаліст пакаленняў, інструменталіст, кампазітар, якому Бог даў незвычайны музычны талент. 17 студзеня 2005 го­да. Землякі". Ці трэба да гэтага нешта дадаць? Мабыць, толькі тое, што апошні яго альбом датаваны 2001-м го­дам. Музыкант не дажыў ме­сяц да свай­го 65-годдзя. У Старых Васілішках ў 2011 годзе створаны КЛУБ-МУЗЕЙ Чэслава Немана ў сценах до­ма, у якім ён нарадзіўся. Тут нас чакае невялікая экскурсія і мы паслухаем неўміручую кампазіцыю пра гэты дзіўны сьвет.

В стоимость тура входит

  • Праезд аўтобусам туркласса
  • Экскурсія па дарозе
  • Экскурсійнае абслугоўванне
  • Старыя Васілішкі — экскурсія ў касцёл і дом-музей Чэслава Немана
  • Шчучын — экскурсія па горадзе, агляд палаца і касцёла
  • Посещение Бункера 77
  • Жалудок — экскурсія па пасёлку, наведванне палаца і касцёла
  • Ражанка — агляд храма
  • Мураванка — агляд царквы абарончага дойлідства
  • Абед

В стоимость тура не входит

  • Дадатковае харчаванне
  • Сувенiры

Скачать программу


Заявка

Маршрут тура на карте


Отзывы


Экскурсии по БеларусиЭкскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Экскурсионные туры
Минск - Лида - «Вольный мельник» - Липнишки - Минск
Выезд: 07 марта, 18 апреля + еще 4
Экскурсии по Беларуси
  • Экскурсии по Беларуси
Минск – Грушевка Ляховичский р-н - Коссово - Минск
Выезд: 19 апреля, 01 мая + еще 3
Экскурсии по БеларусиМасленица
  • Экскурсии по Беларуси
  • Масленица
Минск – Наносы - Минск
Выезд: 21 февраля,
Автобусом к морю
  • Автобусом к морю
Минск - Бобруйск - Жлобин - Гомель - Брянск - Елец - Воронеж - Ростов-на-Дону - Витязево
Выезд: 03 июня, 08 июня + еще 20
Корпоративные туры
  • Корпоративные туры
Минск – Браслав - Минск
Выезд: 28 февраля, 07 марта + еще 1
Экскурсионные турыАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Автобусные туры
Будапешт – Веспрем* – Херенд* – оз. Балатон* – п-ов Тихань* - Зальцбург – Нойшванштайн*- Линдерхоф* – Обераммергау* - Мюнхен
Выезд: 13 июня,
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиАвтобусные турыТуры выходного дня
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
  • Туры выходного дня
Минск – Нарочь - Минск
Выезд: 14 марта, 07 апреля
Автобусные турыЭкскурсионные турыТуры выходного дняЭкскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Туры выходного дня
  • Экскурсии по Беларуси
Минск - Глубокое - Индейская деревня - Минск
Выезд: 01 марта,
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
Минск - Ждановичи - Лютино Воложинский р-н - Минск
Выезд: 21 февраля,
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
Бобруйск - Жиличи
Выезд:
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
Полочаны - Гольшаны - Нарочь - Гервяты
Выезд: 21 марта,
Экскурсионные турыАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Автобусные туры
Мюнхен – Лозанна – Эвьян-Ле-Бен – Женева – Ивуар – Анси – Шамони – Монтрё – Страсбург
Выезд: 13 июня, 11 июля + еще 1
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиАвтобусные турыТуры выходного дня
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
  • Туры выходного дня
Несвиж (ночлег в замке) — Мир
Выезд: 07 марта, 11 апреля + еще 3
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
Минск – Березовка – Лида – Минск
Выезд: 22 февраля, 05 марта + еще 2
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиЖелезнодорожные туры
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Железнодорожные туры
Минск – Калинковичи - Минск
Выезд: 21 февраля, 07 марта + еще 11
Экскурсионные турыАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Автобусные туры
Кошице* - Будапешт – Кестхей – оз. Хевиз – Братислава – Краков
Выезд: 07 марта, 28 марта
Автобусные турыЭкскурсии по БеларусиЭкскурсионные туры
  • Автобусные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Экскурсионные туры
Мурованка — Гродно
Выезд: 21 февраля, 21 марта + еще 3
Экскурсионные турыМасленицаЭкскурсии по БеларусиАвтобусные туры
  • Экскурсионные туры
  • Масленица
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
Минск - Сула - Минск
Выезд: 22 февраля,
Экскурсионные турыЭкскурсии по БеларусиАвтобусные турыТуры выходного дня
  • Экскурсионные туры
  • Экскурсии по Беларуси
  • Автобусные туры
  • Туры выходного дня
Минск - сыроварня ГрандМилк - Крево - Гольшаны - пивоварня – Минск
Выезд: 22 февраля, 22 марта
Туры выходного дняЭкскурсионные турыАвтобусные турыЭкскурсии по Беларуси
  • Туры выходного дня
  • Экскурсионные туры
  • Автобусные туры
  • Экскурсии по Беларуси
Минск-Витебск-Полоцк-Миоры-Минск
Выезд: 11 апреля, 02 мая + еще 7

Войти

Поиск по сайту